Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:03 ]  Сёньня днём сканчваецца 48-гадзінны тэрмін, які Ізраіль даў палестынскім уладам для прыняцьця захадаў у справе захаваньня замірэньня


ЕРУСАЛІМ. Сёньня днём сканчваецца 48-гадзінны тэрмін, які Ізраіль даў палестынскім уладам для прыняцьця захадаў у справе захаваньня замірэньня на Заходнім беразе Ярдану і ў паласе Газа. Пра гэта нагадала Міністэрства замежных справаў Ізраілю. Міністар бясьпекі Ізраілю Узі Ляндаў паўтарыў у панядзелак патрабаваньне ізраільскага боку – арыштаваць 10 палестынскіх актывістаў, якіх ізраільскія ўлады вінавацяць у арганізацыі тэрактаў і ўзброенных нападаў. У іншым выпадку, паводле Ляндаў, Ізраіль пакідае за сабою свабоду дзеяньняў у дачыненьні да тэрарыстаў. Учора ў гандлёвым цэнтры Ерусаліму выбухнула бомба, начыненая кулямі. Ахвяраў няма. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе радыкальная палестынская групоўка “Ісьлямскі джыгад” . Высокі чыноўнік Палестынскай аўтаноміі Саэб Эрэкат заявіў, што палестынцы гатовыя захоўваць замірэньне, але яго парушаюць ізраільцы. Паводле Эрэката, за апошнія некалькі дзён ізраільскія вайскоўцы забілі каля 20 палестынцаў.
XS
SM
MD
LG