Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:45 ]  Распачаўся візыт прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў Бэльгію


БРУСЭЛЬ. Распачаўся візыт прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў Бэльгію. У панядзелак увечары Пуцін сустрэўся з бэльгійскім прэм”ер-міністрам Гі Вэрхоўстадам. Абмяркоўвалася сытуацыя ў сьвеце пасля нядаўніх тэрактаў у ЗША, праблемы эўрапейскай інтэграцыі і двухбаковых стасункаў. На сёньня заплянаваныя перамовы прэзыдэнта Расеі з каралём Бэльгіі Альбэртам Другім і з прадстаўнікамі ўраду наконт амэрыканскай вайны з тэрарызмам, а таксама пытаньні супрацоўніцтва Бэльгіі і Расеі. Пуцін плянуе сустрэцца і з бэльгійскімі бізнэсоўцамі. У сераду расейскі прэзыдэнт возьме ўдзел у саміце “Расея – Эўразьвяз” і будзе мець перамову з генэральным сакратаром НАТО Джорджам Робэртсанам.
XS
SM
MD
LG