Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:42 ]  Дэпутаты Кангрэсу Злучаных Штатаў прыляцелі ў Рым для сустрэчы з былым каралём Афганістану


РЫМ. Дэпутаты Кангрэсу Злучаных Штатаў прыляцелі ў Рым для сустрэчы з былым каралём Афганістану Мухамадам Захір Шахам. Перад сустрэчай з былым манархам кангрэсмэны правялі ў Рыме перамовы з афганскімі старэйшынамі і прадстаўнікамі апазыцыі ў справе складу будучага ўраду на той выпадак, калі талібы будуць адхіленыя ад улады. Кангрэсмэн Дэйна Рорбахер паабяцаў, што Кангрэс выдзеліць Афганістану «шырокі пакет дапамогі», калі талібы будуць адхіленыя ад улады і абвінавачаны ў тэрарызме Усама бін Лядэн будзе адданы пад суд. Рорбахер падкрэсьліў, што выступае ад імя Кангрэсу, а не ад імя прэзыдэнта Буша. Лідэр талібаў Мула Мухамад Амар учора заявіў, што былы кароль занадта стары й слабы і ня можа адыгрываць у Афганістане ніякай істотнай ролі.
XS
SM
MD
LG