Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:45 ]  Талібан будзе лічыць ворагамі ўсе краіны, якія акажуць дапамогу ЗША ў падрыхтоўцы апэрацыі супраць Афганістану


КАБУЛ. Лідэр кіруючага ў Афганістане руху Талібан мула Махамад Амар заявіў, што талібы будуць лічыць сваімі ворагамі ўсе краіны, якія акажуць дапамогу ЗША ў падрыхтоўцы магчымай ваеннай апэрацыі супраць Афганістану. Інтэрвію з Амарам друкуе сёньня адна зь іранскіх газэтаў. Амар заявіў у той жа час, што ён “не чакае” буйнамаштабнай ваеннай акцыі ЗША супраць Афганістану. Паводле лідэра талібаў, у Вашынгтона “няма падставаў” для таго, каб атакаваць талібаў.
XS
SM
MD
LG