Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:50 ]  Югаславія хоча далучыцца да праграмы НАТО “ Партнэрства дзеля міру”


БЯЛГРАД. Міністар замежных справаў Югаславіі Горан Сьвіланавіч адзначыў, што ягоная краіна Югаславія хоча далучыцца да праграмы НАТО “ Партнэрства дзеля міру”. У часе візыту прадстаўнікоў НАТО ў Бялград ён заявіў, што югаслаўскае войска хутка прыстасуецца да ўдзелу ў гэтай праграме. Ён таксама паведаміў, што Бялград выступіць з афіцыйнай прапановай супрацоўніцтва з НАТО ўжо неўзабаве. Праграма “ Партнэрства дзеля міру” , у якой ўдзельнічаюць 27 краінаў, была створаная ў 1994-м годзе з мэтай узмацненьня стабільнасьці і бясьпекі ў Эўропе. Далучэньне да праграмы на практыцы зьяўляецца першым крокам да ўступленьня ў НАТО.
XS
SM
MD
LG