Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:22 ]  Парлямант Югаславіі прыняў закон супраць адмываньня брудных грошай


БЯЛГРАД. У часе паседжаньня мінулай ноччу Парлямант Югаславіі прыняў закон супраць адмываньня брудных грошай. Закон адпавядае нормам, якія існуюць у Эўразьвязе і набудзе сілу зь 1-га ліпеня наступнага году. Старшыня Цэнтральнага банку Югаславіі Младан Дзінкіч патлумачыў, што дзевяць месяцаў да часу, пакуль закон стане правамоцным, неабходныя дзеля таго, каб стварыць адпаведныя інстытуцыі. Новы закон павінен прадухіліць адмываньне грошай, якія паходзяць з гандлю наркотыкамі, карупцыі, рабункаў і кантрабанды зброі.
XS
SM
MD
LG