Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:04 ]  НАТО заклікала этнічных македонцаў і альбанцаў выявіць стрыманасьць пасьля дабраахвотнага раззбраеньня паўстанцаў


СКОП”Е. НАТО заклікала этнічных македонцаў і альбанцаў выявіць стрыманасьць пасьля дабраахвотнага раззбраеньня паўстанцаў. Праз дзень пасьля таго, як Нацыянальна-вызвольнае Войска паабяцала саыніць сваё існаваньне, прадстаўнік НАТО Марк Лэйты адзначыў у Скоп’і, што гэта не азначае імгненнага разьвязаньня ўсіх праблемаў. Ён станоўча выказаўся аб намеры паўстанцаў вярнуцца да цывільнага жыцьця і заклікаў македонскія ўлады не скарыстоўваць іхнае рашэньне дзеля аднаўленьня свайго кантролю над былымі пазыцыямі і базамі паўстанцаў. Учора палітычны лідэр альбанскіх паўстанцаў Алі Ахмэці афіцыйна паведаміў пра раззбраеньне і роспуск сілаў паўстанцаў. У адпаведнасьці зь мірным пагадненьнем, партызаны здалі і перадалі пад кантроль сілаў НАТА каля 4-х тысячаў адзінак зброі.
XS
SM
MD
LG