Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:43 ]  Палестынцы адзначылі гадавіну паўстаньня супраць Ізраілю


ПАЛАСА ГАЗА. Трыма хвілінамі маўчаньня і маршамі ў Паласе Газа і на заходнім беразе Ярдану палестынцы адзначылі сёньня гадавіну паўстаньня супраць Ізраілю. Выступаючы ў сэктары Газа, адзін зь лідэраў палестынскага руху Аль Фатах-Марван Бархуці заявіў, што “Ізраіль ня можа сябе адчуваць бясьпечна ў Тэль Авіве, ў самым Ізраілі, ў Паласе Газа і на Заходнім беразе, пакуль ён не адмовіцца ад акупацыі і ня вывядзе ўсе свае сілы з акупаваных тэрыторыяў”. Тым часам, ізраільская паліцыя паведаміла, што яна дазволіла больш як сарака палестынцам узяць удзел ў сёньняшніх малітвах у мячэці Аль Акса, якая зьяўляецца адной з найбольш гарачых кропак ізраільска-палестынскага канфлікту. Сёньня канспэратыўна сустракаюцца камандзеры ізраільскіх і палестынскіх сілаў бясьпекі. Два дні таму міністар замежных справаў Ізрілю Шымон Пэрэс і палестынскі лідэр Ясэр Арафат дамовіліся ў справе аднаўленьня супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі і наконт сумесных высілкаў дзеля спыненьня вагню.
XS
SM
MD
LG