ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Палестынцы адзначаюць сёньня першую гадавіну пачатку паўстаньня супраць Ізраілю. За апошні год у выніку гвалтоўных дзеяньняў загінула больш за 600 палестынцаў і каля 170 ізраільцаў. Тым часам учора зноў адбыліся крывавыя сутычкі, у выніку якіх у Паласе Газа загінула 5 палестынцаў , зь іх трое – у перастрэлцы зь ізраільскімі сіламі, якія пры падтрымцы танкаў увайшлі ў лягер уцекачоў Рафах. У сераду палестынскі лідэр Ясір Арафат і міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс дамовіліся аднавіць намаганьні ў дасягненьні міру.