Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:33 ]  Эўрапейскі Зьвяз папрасіў Злучаныя Штаты выставіць сьпіс канкрэтных задачаў, якія мусяць выканаць краіны Эўразьвязу ў кампаніі супраць міжнароднага тэра


ВАШЫНГТОН. Эўрапейскі Зьвяз папрасіў Злучаныя Штаты выставіць сьпіс канкрэтных задачаў, якія мусяць выканаць краіны Эўразьвязу і краіны, што кандыдуюць на ўступленьне ў яго, у кампаніі супраць міжнароднага тэрарызму. Гэтая просьба была пададзеная на сустрэчы ў Белым Доме паміж прэзыдэнтам Джорджам Бушам і кіраўнікамі Эўразьвязу, сярод якіх былі прэзыдэнт Эўракамісіі Рамана Проды і Гі Фэргофстад, прэм’ер-міністар Бэльгіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе. Фэргофстад паведаміў, што Эўразьвяз хацеў бы мець сьпіс ваенных, дыпляматычных ды іншых дзеяньняў, якія б мусілі прадпрыняць 15 краінаў Эўразьвязу і 13 краінаў-кандыдатак. Краіны Эўразьвязу імкнуцца да салідарнасьці зь дзеяньнямі Злучаных Штатаў у часе падрыхтоўкі да ўдару па вінаватых у тэрарыстычных нападах 11 верасьня.
XS
SM
MD
LG