Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:13 ]  14 чалавек былі забітыя і 10 параненыя сёньня ў швайцарскім горадзе Цуг узброеным чалавекам


ЦЮРЫХ. 14 чалавек былі забітыя і 10 параненыя сёньня ў швайцарскім горадзе Цуг узброеным чалавекам, які быў апрануты ў форму паліцэйскага. Ён уварваўся ў будынак мясцовага заканадаўчага сходу і распачаў страляніну зь вінтоўкі, а таксама падарваў гранату. Так перадала пра здарэньне мясцовая радыёстанцыя. Петэр Хес, сьпікер швайцарскага парлямэнту, перапыніў паседжаньне і паведаміў некаторыя дэталі тэракту. Паводле Хеса, сярод забітых тры чалавекі зьяўляюцца сябрамі нацыянальнага парлямэнту. Паліцыя блякавала цэнтар гораду Цуг, які знаходзіцца недалёка ад Цюрыху. Тэрарыст загінуў, ягоная асоба і матывы дзеяньняў пакуль невядомыя.
XS
SM
MD
LG