СІПКАВІЦА, Македонія. Этнічныя альбанскія паўстанцы заявілі сёньня, што яны раззброіліся ў адпаведнасьці з падтрыманым Захадам плянам мірнага ўрэгуляваньня.
Алі Ахмэці – палітычны лідэр Нацыянальна-Вызвольнага Войска паведаміў журналістам, што войска расфармаванае, а яго жаўнэры вярнуліся да мірнага жыцьця.
Нацыянальна-Вызвольнае Войска перадало 3800 адзінак зброі натаўскім міратворцчым атрадам, што зьявілася выкананьнем часткі мірнага пляну. Цяпер, -- заявіў Ахмэці, -- слова за парлямэнтам, які мае зрабіць прававыя захады дзеля пашырэньня правоў альбанскай меншыні.