Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:10 ]  Сёньня цягам абстрэлу ізраільскімі танкамі дамоў на поўдні Паласы Газа былі забітыя тры палестынцы


ПАЛАСА ГАЗА. Паводле паведамляньняў з палестынскай лякарні, Сёньня цягам абстрэлу ізраільскімі танкамі дамоў на поўдні Паласы Газа былі забітыя тры палестынцы. Больш за 20 палестынцаў былі параненыя падчас абстрэлу артылерыяй і гранамётамі лягеру ўцекачоў каля Рафаху, што на мяжы зь Эгіптам. Акты гвалту адбыліся праз некалькі гадзінаў пасьля пераморваў паміж палестынскім лідэрам Ясэрам Арафатам і міністрам замежных справаў Ізраілю Шымонам Пэрэсам. Яны паабяцалі, што будуць рабіць намаганьні дзеля замірэньня як першага кроку на шляху да аднаўленьня мірнага дыялёгу. Вышэйшы дарадца Арафата Набіл Абу Рудэйна сказаў, што дзеяньне ізраільскіх танкаў на палестынскай тэрыторыі сёньня было мэтанакіраванае на разбурэньне вынікаў перамоваў у справе замірэньня. Паводле губэрнатара Рафаху, ізраільскія танкі і бульдозэры зруйнавалі 14 дамоў. Ізраільскія вайскоўцы сьцьвярджаюць, што яны дзейнічалі ў адказ на ўчорашні выбух ля ізраільскага блёкпасту, у выніку якога былі параненыя трое жаўнэраў.
XS
SM
MD
LG