Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:16 ]  Адбыліся новыя сутычкі паміж ізраільскім войскам і палестынцамі ў Паласе Газа


ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Адбыліся новыя сутычкі паміж ізраільскім войскам і палестынцамі ў Паласе Газа. Паведамляецца, што адзін палестынец быў забіты ў перастрэлцы, калі ізраільскія танкі ўвайшлі на тэрыторыю лягеру ўцекачоў Рафах каля мяжы з Эгіптам. Гэта адбылося празь некалькі гадзінаў пасьля сустрэчы палестынскага лідэра Ясіра Арафата і ізраільскага міністра замежных справаў Шымона Пэрэса. Абодва палітыкі абавязаліся ўзмоцніць намаганьні з мэтай усталяваць замірэньне як першы крок да аднаўленьня мірных перамоваў.
XS
SM
MD
LG