Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:15 ]  Пуцін наведвае сёньня Дрэздэн - горад ва Ўсходняй Нямеччыне, дзе ў 80-х гадох ён працаваў як агент КГБ


ДРЭЗДЭН. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін наведвае сёньня Дрэздэн - горад ва Ўсходняй Нямеччыне, дзе ў 80-х гадох ён працаваў як агент КГБ. Гэта апошні пункт трохдзённага візыту Пуціна ў Нямеччыну. Выступаючы ўчора перад бізнэсоўцамі ў Эсэне, Пуцін сказаў, што расейская эканоміка ўбіраецца ў сілу і што інвэстыцыйны клімат у краіне робіцца мацнейшы і больш празрысты. Падчас сустрэчы з Пуціным нямецкі канцлер Шрэдэр запрапанаваў заходнім краінам перагледзець стаўленьне да расейскай кампаніі ў Чэчэніі ў сьвятле тэрарыстычных нападаў на Злучаныя Штаты.
XS
SM
MD
LG