Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:12 ]  Міністры абароны краінаў НАТО і Расеі дасягнулі пагадненьня наконт цясьнейшага супрацоўніцтва ў змаганьні з тэрарызмам


БРУСЭЛЬ. Пасьля асобнай сустрэчы зь міністрамі абароны краінаў НАТО ў Брусэлі расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў паведаміў, што было дасягнутае пагадненьне наконт цясьнейшага супрацоўніцтва ў змаганьні з тэрарызмам, улучна з абменам выведнымі дадзенымі і палітычнымі ды эканамічнымі захадамі. Іваноў і Робэртсан паінфармавалі, што расейская кампанія ў Чэчэніі – якую НАТО дагэтуль востра крытыкавала – на сустрэчы не абмяркоўвалася. Аднак Робэртсан заявіў, што «Расея мае поўнае права абараняць сваю тэрытарыяльную цэласьць».
XS
SM
MD
LG