Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:11 ]  Злучаныя Штаты пакуль што не падавалі ніякіх просьбаў да сваіх партнэраў з НАТО наконт ваеннай дапамогі


БРУСЭЛЬ. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан заявіў, што Злучаныя Штаты пакуль што не падавалі ніякіх просьбаў да сваіх партнэраў з Альянсу наконт ваеннай дапамогі ў іх антытэрарыстычнай кампаніі. Аднак Робэртсан, выступаючы пасьля нефармальнай сустрэчы міністраў абароны краінаў НАТО ў Брусэлі, сказаў, што ўсе 19 краін-удзельніц Альянсу пагадзіліся наконт неабходнасьці выкараненьня тэрарызму. Робэртсан заявіў, што кампанія супраць тэрарызму будзе доўгая і запатрабуе рашучасьці і новага мысьленьня. Намесьнік міністра абароны Злучаных Штатаў Пол Вулфавіц паведаміў сваім саюзьнікам з НАТО, што кампанія барацьбы з тэрарызмам будзе мець ня толькі ваенны характар, але таксама ўключаць усе даступныя эканамічныя і дыпляматычныя дзеяньні. Вулфавіц сказаў, што Злучаныя Штаты пакуль што не плянуюць калектыўных акцыяў, але саюзьнікі могуць дапамагчы зборам выведных дадзеных пра апэрацыі тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG