Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:41 ]  Іран ня будзе дапамагаць ЗША і іх саюзнікам ў правядзеньні антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане


ТЭГЭРАН. Духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі заявіў сёньня, што ягоная краіна Іран ня будзе дапамагаць ЗША і іх саюзнікам ў правядзеньні антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане. Хамэнэі назваў палітыку ЗША “пыхліваю” і “імпэрыялістычнаю”. Сёньня дэлегацыя Эўразьвязу абмяркоўвала ў Тэгеране зь іранскім кіраўніцтвам магчымасьці ўзаемадзеяньня ў барацьбе зь міжнародным тэрарызмам. Міністар замежных справаў Ірану Харазі заявіў пасьля перамоваў, што Тэгеран гатовы да супрацоўніцтва з эўрапэйскімі краінамі, але толькі ў межах статуту ААН.
XS
SM
MD
LG