ВАШЫНГТОН. ЗША заклікалі чачэнскае кіраўніцтва спыніць адносіны зь міжнародным тэрарыстамі. Прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшэр заявіў, што гэта трэба зрабіць “адразу і безумоўна”.
У прыватнасьці , павінны быць парваныя сувязі з Усамам бін Ладэнам і ягонай арганізацыяй “Аль Каеда”. Бін Ладэн – галоўны падазраваны ў арганізацыі тэрактаў у ЗША 11 верасьня.
Флэйшэр падкрэсьліў, што гэты заклік Вашынгтору да чачэнскага кіраўніцтва ніяк не зьвязаны з прапановай прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна амежавана падтрымаць антытэрарыстычную апэрацыю ЗША.
Злучаныя Штаты неаднаразова кратыкывалі Маскву за дзеяньні расейскіх войскаў у Чачні.
У сераду прадстаўнік Белага Дому заявіў, што прапанова – пачаць перамовы, зробленая Пуціным кіраўнікам чачэнскіх узброеных фармаваньняў, стварае ўмовы для палітычнага ўрэгуляваньня.