ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сустрэўся зь японскім прэм”ер-міністрам Каідзумі з мэтай каардынацыі пляну барацьбы зь міжнародным тэрарызмам. Каідзумі заявіў, што Японія задзейнічае свае сілы бясьпекі і будзе працаваць на дыпляматычным фронце ў змаганьні зь міжнародным тэрарызмам.
Буш заявіў, што ня толькі ён запрашае да міжнароднага супрацоўніцтва зь міжнародным тэрарызмам.
“Ня толькі я запрашаю да вялікага міжнароднага супрацоўніцтва, што мы і робім з нашымі сябрамі, японцамі. Мне найбольш прыемна, што савудаўскія арабійцы ўчора разарвалі дыпляматычныя стасункі з Талібанам, і што расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, які кіруе моцнай дзяржавай, гаворачы пра супрацоўніцтва, заявіў, што Расея і ЗША маюць змагацца з глябальным тэрарызмам разам.”
Каідзумі – адзін са шматлікіх лідэраў вядучых краінаў сьвету, якія гэтымі днямі наведваюць зь візытамі ЗША.