Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:24 ]  . Папа Ян Павал Другі пачынае сёньня трохдзённы візыт у Арменію


ЕРЭВАН. Папа Ян Павал Другі пачынае сёньня трохдзённы візыт у Арменію. Візыт прымеркаваны да адна тысяча сямісотгодзьдзя прыняцьця Арменіяй хрысьціянства. На лётнішўчы ў Ерэване пантыфіка сустракалі прэзыдэнт Арменіі Качаран і каталікос армянскай апостальскай царквы Гаргэн. Паводле словаў Яна Паўла Другога, ён прыбыў у Арменію, каб спрыяць неадкладнаму пошуку міру. Хутчэй за ўсё рымскі пантыфік меў на увазе крывавы канфлікт паміж Арменіяй і Азэрбайджанам за Карабах. Заўтра папа і каталікос адслужаць экумэнічную імшу ў ерэванскім саборы. Плянуецца, што Ян Павал Другі наведае мэмарыял ахвяраў турэцкага гэнацыду і адслужыць імшу ў горадзе Эчміадзін.
XS
SM
MD
LG