Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:13 ]  Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбывае сёньня з трохдзённым візытам у Нямеччыну


БЭРЛІН. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбывае сёньня з трохдзённым візытам у Нямеччыну, дзе ён зьбіраецца абмеркаваць міжнародны адказ на тэрарыстычныя акты супраць Злучаных Штатаў. Сёньня ў Бэрліне ён плянуе сустрэцца зь нямецкім канцлерам Герхардам Шрэдэрам і прэзыдэнтам Ёганэсам Раў. Пуцін таксама выступіць у нямецкім парлямэнце. Учора Пуцін заявіў, што Расея будзе пастачаць зброю афганскаму Паўночнаму Альянсу. Расея таксама дазволіць ужываць сваю паветраную прастору, аднак толькі для гуманітарных перавозак. Пуцін таксама ня выключыў «бліжэйшага супрацоўніцтва» з краінамі, што будуць удзельнічаць у амэрыканскай апэрацыі, аднак узровень гэтага супрацоўніцтва будзе залежаць ад дачыненьняў Расеі з гэтымі канкрэтнымі краінамі і ад таго, ці падзяляюць яны расейскія погляды на барацьбу з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG