ГААГА. Чакаецца, што былы камандзер арміі басьнійскіх мусульманаў добраахвотна здасца сёньня Трыбуналу ААН у справе ваенных злачынстваў у Гаазе. Згаданы камандзер Сэфэр Халілавіч абвінавачваецца ў забойстве больш чым 30 цывільных басьнійскіх харватаў у вёсцы Грабавіца ў 1993 годзе. Цяпер Халілавіч займае пасаду міністра сацыяльных справаў у мусульмана-харвацкім фэдэрацыйным урадзе Босьніі. Паводле адваката Халілавіча, ён абвінавачваецца ў тым, што не прыцягнуў да адказнасьці вінаватых у згаданых забойствах.