Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:34 ]  Кофі Анан зьвярнуўся да ўсясьветнай супольнасьці, каб кожны паўстаў на барацьбу з тэрарызмам


ВАШЫНГТОН. Сёньня Генэральны сакратар ААН Кофі Анан зьвярнуўся да ўсясьветнай супольнасьці, каб кожны паўстаў на энэргічную і доўгатэрміновую барацьбу зь міжнародным тэрарызмам. Выступаючы на Генэральнай асамблеі ААН, ён сказаў, што адказныя за тэрарыстычныя напады на пачатку гэтага месяца, маюць адказваць перад судом на, як ён выказаўся, празрыстым працэсе, які ўсе нацыі могуць разумець. Кофі Анан заклікаў сябраў Генэральнай асамблеі ратыфікаваць існуючыя пагадненьні ў справе барацьбы з тэрарызмам. Генэральны сакратар ААН таксама сказаў, што бітва з тэрарызмам не павінна адцягнуць увагу Арганізацыі Аб”еднаных Нацыяў ад вырашэньня праблемы доўгатэрміновага супрацоўніцтва з бяднейшымі краінамі ва ўсім сьвеце. Сёньня ж эўрапэйскія лідары пачынаюць візыты ў мусульманскія краіны, у спробе пераканаць іхных лідэраў узяць актыўны ўдзел у антытэрарыстычнай кампаніі. Тым часам міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі пачынае двухдзённы візыт у Іран, а дэлегацыя Эўрапэйскага Зьвязу у межах паездкі па шасьці краінах сёньня наведае Пакістан.
XS
SM
MD
LG