Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:17 ]  Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш распачаў кампанію супраць тэрарызму ва ўсясьветнай банкаўскай сыстэме


ВАШЫНГТОН. Сёньня прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш распачаў кампанію супраць тэрарызму ва ўсясьветнай банкаўскай сыстэме і зьвярнуўся да банкаў Злучаных Штатаў замарозіць актывы 27 асобаў і арганізацыяў, зьвязаных з тэрарыстамі. Буш заявіў, што арганізацыя Ўсамы бін Ладэна Аль-Каеда верагодна мае невялікія сумы ў банках ЗША. У той самы час Буш сказаў, што Злучаныя Штаты могуць замарозіць актывы тых замежных банкаў, якія не пагаджаюцца ўжыць падобныя дзеяньні супраць Аль-Каеды.
XS
SM
MD
LG