Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:14 ]  Рэакцыя ААН, Эўразьвязу і эўрапэйскіх лідараў на тэракты 11 верасьня


ВАШЫНГТОН. Чакаецца, што сёньня Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан зробіць заяву пра тое, якую ролю павінна ўзяць на сябе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў пасьля тэрактаў. Тым часам афганскі пасол у ААН Фрэнсіс Вэндрэл сустрэўся з былым каралём Афганістану ў пытаньні фрмаваньня блёку афганскіх плямёнаў, які прызнала б усясьветае супольнасьць. Пасьля сустрэчы Вэндрал заявіў: “Кароль сказаў мне, што ён хацеў бы быць з афганскім народам у гэты цяжкі для Афганістану час”. Сёньня ж эўрапэйскія лідары пачынаюць візыты ў мусульманскія краіны, у спробе пераканаць іхных лідараў узяць актыўны ўдзел у антытэрарыстычнай кампаніі. Тым часам міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі пачынае двух-дзённы візыт у Іран, а дэлегацыя Эўрапэйскага Зьвязу у межах паездкі па шасьці краінах сёньня наведае Пакістан.
XS
SM
MD
LG