Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:07 ]  Ватыкан разумее, што Злучаныя Штаты мусяць ужываць сілу для абароны ад тэрарыстаў


АСТАНА. Прадстаўнік Папы Яна Паўла Другога Джаакін Навара-Вэлс заявіў, што Ватыкан аддае перавагу негвалтоўнаму разьвязаньню крызысу, створанаму пасьля тэрарыстычных атакаў 11 верасьня. Але Ватыкан разумее, што Злучаныя Штаты вымушаныя абараняцца. Паводле Навары-Вэлса, самаабарона, часам, мае на ўвазе ўжываньне сілы, калі няма іншага шляху. Джаакін Навара-Вэлс знаходзіцца ў складзе місыі Яна Паўла Другога ў Казахстане.
XS
SM
MD
LG