МУРМАНСК, РАСЕЯ. У Баранцавым моры працягваецца апэрацыя па пад”ёму атамнай субмарыны “Курск”. Сёньня вадалазы працягнуць рашчышчаць тэхналягічныя выразы і ўсталёўваць гэтак званыя накіруючыя кошыкі на сёмым і восьмым адсеках лодкі.
Учора былі завершаныя такія ж апэрацыі на трэцім, чацьвертым і пятым адсеках.
Сёньня ў першай палове дня ў раён “Курску” прыбывае адмысловая баржа “Гігант-4”, якая будзе браць удзел у пад”ёме субмарыны з дну Баранцава мора.
Мяркуецца, што непасрэдны пад”ём “Курску” адбудзецца 29 верасьня.