Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:08 ]  Шанцы знайсьці жывых пад руінамі Усясьветнага гандлёвага цэнтру вельмі малыя


Нью-Ёрк. Мэр Нью-Ёрку Рудольф Джуліані ўчора заявіў, што шанцы знайсьці жывых пад руінамі Усясьветнага гандлёвага цэнтру “вельмі і вельмі малыя”. Колькасьць зьніклых бязь зьвесткаў у выніку тэрарыстычнага нападу ў Нью-Ёрку складае 6333 чалавек. У сьпісе загіблых – 261 чалавек, зь іх 194 – апазнаныя. Ва ўчорашнім радыёзвароце да народу Буш заверыў амэрыканцаў ў тым, што эканоміка краіны застаецца моцнай, нягледзячы на наступствы тэрактаў. Гэтым тыднем індэкс Доў Джонса – галоўны паказьнік курсу акцыяў – апусьціўся больш, чым на 14 адсоткаў. Гэта яго найбольшае падзеньне з часоў крызысу 30-х гадоў.
XS
SM
MD
LG