БЭРЛІН. Некалькі тысячаў дэманстрантаў выйшлі сёньня на вуліцы Бэрліну ды іншых нямецкіх гарадоў, заклікаючы Злучаныя Штаты не адказваць на тэрарыстычныя напады далейшым гвалтам. Дэманстранты трымалі транспаранты зь лёзунгамі «Хопіць сьмерцяў» і «Ніякай адплаты». Некалькі тысячаў чалавек узялі ўдзел у падобных дэманстрацыях у Лёндане і Глазга.