ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сказаў, што амэрыканская эканоміка застаецца стабільнай нягледзячы на парушэньні, спрычыненыя тэрарыстычнымі нападамі. Буш выступіў з гэткай заявай у сваім сёньняшнім радыёзвароце. Тэрарысты зьнішчылі сымбалі амэрыканскага працьвітаньня, аднак не закранулі яго крыніцы. «Багацьце нашай краіны – ня ў шкле й сталі. Яно – ва ўмельстве, у цяжкой працы і прадрымальнасьці нашага народу, а гэтыя якасьці застаюцца такія ж моцныя, як і два тыдні таму», - сказаў амэрыканскі прэзыдэнт. Ён прызнаў, што эканоміцы Злучаных Штатаў была нанесеная істотная шкода. Аднак яна застаецца моцная ў сваім падмурку: «Мы маем найлепш адукаваную, найбольш прадуктыўную працоўную сілу ў сьвеце. Нашыя заводы і фабрыкі вырабляюць больш тавараў і больш розных іх гатункаў, чым якая іншая краіна ў сьвеце», - сказаў прэзыдэнт Буш.