ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты працягваюць разгортваньне ўзброеных сілаў на Блізкім Усходзе і ў Паўдзённай Азіі, у межах падрыхтоўкі апэрацыі супраць міжнароднага тэрарызму. У пятніцу ў рэгіён былі накіраваныя дадатковыя баявыя самалёты. Тым часам афганскія сродкі інфармацыі ў Пакістане паведамляюць, што сілы Талібану зьбілі пілётны самалёт над паўночнай правінцыяй Саманган.