АНКАРА. Сёньня НАТАўскі саюзьнік Злучаных Штатаў Турэччына заявіла, што дазволіла Вашынгтону ў часе антатэрарыстычнай апэрацыі ўжываць турэцкую паветраную прастору і ваенныя базы. У заяве прэм’ер-міністра Булена Ачавіта таксама сказана, што Турэччына павялічыць сваю дапамогу сілам антыталібаўскага Паўночнага Зьвязу ў Афганістане.