КАБУЛ. У Афганістане ідуць цяжкія баі паміж сіламі талібаў і аддзеламі антыталібаўскай кааліцыі. Паводле прадстаўніка апазыцыйнага Паўночнага Зьвязу талібы ўжываюць авіяцыю і буйнакалібэрную гарматніцу, у спробе захапіць пазыцыі ў правінцыі Саманган, што на мяжы з Узбэкістанам. Новы вайсковы кіраўнік Паўночнага Зьвязу Мухамэд Фахім вядзе перамовы з расейскімі і таджыцкімі вайскоўцамі ў Душанбэ. На гэтую пасаду Фахім быў прызначаны ў гэтым месяцы, пасьля таго, як тэрарысты забілі былога вайсковага лідара афганскае апазыцыі Ахмада Шах Масуда.