Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:35 ]  Папа Ян Павал Другі распачаў візыт у Казахстан


АСТАНА. Сёньня Папа Ян Павал Другі распачаў візыт у Казахстан, у часе якога сустрэнецца з прэзыдэнтам краіны Нурсултанам Назарбаевым і адправіць імшу. Паводле папярэдніх ацэнак, на ёй будуць прысутнічаць больш як 50 тысячаў чалавек. У Астане ўжытыя падвышаныя захады ў бясьпецы. Папа лічыць, што паездка ў Казахстан, дзе бальшыня насельніцтва вызнае іслям, будзе істотным даробкам у разьвіцьцё дыялёгу паміж усясьветнымі рэлігіямі. У аўторак Ян Павал Другі прыедзе ў Арменію, дзе возьме ўдзел у сьвяткаваньні 1700-годзьдзя прыняцьця хрысьціянства ў гэтай краіне. Армянская апостальская царква не прызнае духовай улады Рыму ад 6 стагодзьдзя.
XS
SM
MD
LG