Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:34 ]  Зоркі музыкі, кіно, тэлебачаньня спорту ўзялі ўдзел у дабрачыннай тэлепраграме з мэтай збору грошай для ахвяраў тэрактаў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне


НЬЮ-ЁРК. Зоркі музыкі, кіно, тэлебачаньня і спорту ўзялі ўдзел у дабрачыннай міжнароднай тэлепраграме ў жывым эфіры. Мэтай быў збор грошай для ахвяраў тэрарыстычнага нападу на Ўсясьветны Гандлёвы Цэнтар і Пэнтагон. У шоў ўдзельнічалі сярод іншых Брус Спрынгстэн, Стыві Уандэр, U2, Бон Джові, Том Хэнкс, Робін Уільямс, Том Круз, Джулія Робэртс. У праграме выступіў і вялікі баксёр Мухамад Алі – мусульманін, які заявіў, што іслям існуе дзеля міру, а не дзеля рэпрэзэнтацыі тэрарызму. Праграму трансьлявалі ўсе камэрцыйныя амэрыканскія тэлесеткі і тысячы радыёстанцыяў. Яе можна было паглядзець больш, чым у 150 краінах.
XS
SM
MD
LG