ЛЁНДАН. Брытанская паліцыя паведаміла ўчора пра арышт трох мужчынаў і адной жанчыны, падазраваных у далучанасьці да тэрарыстычных актаў у ЗША.
У заяве Скотлянд-Ярду гаворыцца, што трое былі арыштаваныя ў Лёндане, адзін – у Бірмінгэме. Усе затрыманыя дапрошваюцца ў антытэрарыстычным адзьдзеле паліцыі.
Прадстаўнік паліцыі Джон Стывенс паведаміў, што ў Лёндане ўведзеныя вельмі строгія для мірнага часу захады бясьпекі. У выходныя дні дадаткова будуць патруляваць горад паўтары тысячы паліцыянтаў.