ТАЛІН. Калегія выбарцаў абрала сёньня Арнальда Руйтэля прэзыдэнтам Эстоніі. Руйтэль атрымаў 186 галасоў – на два болей, чым было неабходна, каб стаць другім прэзыдэнтам краіны пасьля аднаўленьня незалежнасьці ў 1991 годзе. 73-гадовы Руйтэль быў старшынём Вярхоўнага Савету Эстонскай ССР на момант абвяшчэньня незалежнасьці ад Савецкага Саюзу.