Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:01 ]  Нямеччына выдала міжнародныя ордэры на арышт дзьвюх асобаў, падазраваных у сувязях з тэрарыстамі


БЭРЛІН. Нямеччына выдала міжнародныя ордэры на арышт дзьвюх асобаў, падазраваных у сувязях са злачынцамі, што ўчынілі тэрарыстычныя напады ў Злучаных Штатах. Паводле зьвестак нямецкай паліцыі, два чалавекі – грамадзяне Емэну і Нямеччыны – ад 1999 году займаліся падрыхтоўкай нападу на Сусьветны Гандлёвы Цэнтар і Пэнтагон. Фэдэральнае Бюро Расьсьледаваньняў ЗША пашырыла сьпіс асобаў, расшукваных у сувязі з нападам, да 237 чалавек. Емэнская паліцыя арыштавала 20 экстрэмістаў, падазраваных у прыналежнасьці да групы бін Лядэна. Семярых чалавек працягвае дапытваць француская паліцыя ў Парыжы.
XS
SM
MD
LG