НЬЮ-ЁРК. Генэральная Асамблея ААН прызначыла на 1 кастрычніка паседжаньне для абмеркаваньня новых шляхоў змаганьня зь міжнародным тэрарызмам. Абмеркаваньне працягнецца два-тры дні залежна ад колькасьці краінаў, якія выкажуць жаданьне ў ім удзельнічаць. Гэта будзе першы міжнародны форум, прысьвечаны пытаньням тэрарызму, пасьля трагічных падзеяў мінулага тыдня.