ВАШЫНГТОН. Высокапастаўлены прадстаўнік Міністэрства Абароны Злучаных Штатаў Томас Уайт паведаміў, што амэрыканскія вайсковыя аддзелы атрымалі загад разгарнуцца для магчымай ваеннай апэрацыі. Раней паведамлялася, што сярод іншага загад на разгортваньне ў раёне Блізкага Ўсходу атрымала баявая авіяцыя. Уайт зазначыў, што ў будучай кампаніі «вядучую ролю адыграюць» элітныя спэцаддзелы амерыканскага войска.