Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:14 ]  Прэм’ер-міністар Ізраілю абвінаваціў кіраўніка Палестынскае аўтаноміі ў зрыве абвешчаных дамоваў пра замірэньне


ЕРУСАЛІМ. Сёньня прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон абвінаваціў кіраўніка Палестынскае аўтаноміі Ясіра Арафата ў зрыве абвешчаных у панядзелак дамоваў пра замірэньне. Сёньня раніцай на Заходнім беразе Ярдану была забітая грамадзянка Ізраілю, а ейны муж – цяжка паранены. Іхную машыну, у якой таксама былі трое дзяцей, абстралялі недалёка ад гэбрайскага паселішча. Чакаецца, што габінэт Шарона сустрэнецца сёньня каб абмеркаваць пытаньне ці мае адбыцца заплянаваная сустрэча міністра замежных справаў Ізраілю Шымона Пэраса зь Ясірам Арафатам. Раней Шарон патрабаваў у якасьці ўмовы сустрэча 48-гадзінны спакой у зоне канфлікту. Дараднік Арафата заявіў, што палестынцы стараюцца трымацца замірэньня, якое адхілілі групоўкі іслямістаў. Яны заявілі, што працягнуць супраціў ізраільскай агрэсіі.
XS
SM
MD
LG