ВАШЫНГТОН. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў распачынае сёньня візыт у ЗША.
Чакаецца, што ён правядзе перамовы з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Джорджам Бушам, дзяржсакратаром Колінам Паўэлам , дарадцам прэзыдэнта ў справах нацыянальнай бясьпекі Кандалізай Райс і лідэрамі Кангрэсу ЗША. Сярод шэрагу пытаньняў, якія плянуюцца для абмеркаваньня, -- супрацоўніцтва ў барацьбе зь міжнародным тэрарызмам.
Падчас прыпынку ў Нарвегіі ўчора Іваноў заявіў, што сьвет мае аб”яднацца вакол “доўгатэрміновага і працяглага працэсу” змаганьня зь міжнародным тэрарызмам.