Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:06 ]  Джордж Буш бачыць “праменьчык надзеі” на разьвязаньне блізкаўсходняга канфлікту


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што ў загадах, аддадзеных учора ізраільскім і палестынскім лідэрамі, ён бачыць “праменьчык надзеі” на тое, што блізкаўсходняя напружанасьць будзе спыненая. Палестынскі лідэр Ясэр Арафат учора загадаў сваім сілам бясьпекі спыніць агонь. Прэм”ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон загадаў ізраільскаму войску спыніць атакі і выйсьці з палестынскіх тэрыторыяў. Буш ахарактыразаваў гэтыя зрухі як “вельмі пазытыўныя”. На ягоную думку, ізраільцы і палестынцы маюць магчымасьць вярнуцца да дыялёгу. ЗША робяць высілкі на ўключэньне ўрадаў арабскіх краінаў у глябальны альянс супраць міжнароднага тэрарызму.
XS
SM
MD
LG