Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:04 ]  Сёньня сотні афганскіх мусульманскіх багасловаў сустрэнуцца ў Кабуле, каб абмеркаваць лёс Усамы бін Ладэна


07. КАБУЛ. Чакаецца, што Сёньня сотні афганскіх мусульманскіх багасловаў сустрэнуцца ў Кабуле, каб абмеркаваць лёс Усамы бін Ладэна, якога Злучаныя Штаты назвалі адным з галоўных падазраваных у арганізацыі тэрарыстычных актаў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне на мінулым тыдні. Пакістанская дэлегацыя вярнулася ў Ісьлямабад пасьля перамоваў у Афганістане з кіраўніцтвам руху Талібан. Пакістанцы спрабавалі пераканаць талібаў выдаць падазраванага ў тэроры Усаму бін Ладэна, каб пазьбегнуць міжнароднага ваеннага ўдару. Учора прадстаўнікі руху Талібан заклікалі добраахвотнікаў у выпадку нападу з боку Злучаных Штатаў распачаць джыгад – сьвятую вайну супраць нявернікаў. Савет Бясьпекі Арганізацыі Аб”еднаных Нацыяў запатрабаваў, каб бін Ладэн быў выдадзены “тэрмінова і безумоўна”. Брытанскі прэм”ер-міністар Тоні Блэйр у інтэрвію ВВС перасьцярог, што Талібан стаіць перад дакладным выбарам: ці ён спыняе хаваць бін Ладэна, ці будзе заатакаваны. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што экстрадыкцыя бін Ладэна стане толькі “адным крокам” у справе разьвязаньня праблемы міжнароднага тэрарызму. Паводле Рамсфельда арганізацыя бін Ладэна, Al Qaeda, мае прадстаўнікоў прынамсі ў 60 краінах.
XS
SM
MD
LG