Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:10 ]  Тысячы іранцаў сабраліся сёньня ў Тэгеране, каб ушанаваць памяць ахвяраў тэрарыстычных нападаў у Злучаных Штатах


ТЭГЕРАН. Тысячы іранцаў сабраліся сёньня ў Тэгеране, каб ушанаваць памяць ахвяраў тэрарыстычных нападаў у Злучаных Штатах 11 верасьня.. Удзельнікі жалобнага мітынгу трымалі сьвечкі і выкрыквалі лёзунгі «Сьмерць талібам» і «Спачуваньні Амэрыцы». Улады адмянілі дадзены раней дазвол на мітынг, баючыся сутыкненьняў з радыкальнымі ісьлямістамі. Аднак удзельнікі мітынгу прыйшлі не зважаючы на забарону, ніякіх сутыкненьняў не адбылося. Кіраўніцтва Ірану сёнья паведаміла пра сваю падтрымку міжнароднай антытэрарыстычнай коаліцыі пад кіраўніцтвам ААН, аднак выказваецца супраць амэрыканскага ваеннага ўдару па Афганістане.
XS
SM
MD
LG