Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:41 ]  Колін Паўэл: усе дарогі вядуць да Усамы бін Ладэна


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл заявіў, што ў шырокамаштабным расьсьледаваньні ў справе тэрарыстычных нападаў ўсе дарогі вядуць да Усамы бін Ладэна. Галоўным падазраваным у злачынстве Паўэл назваў узначальваную бін Ладэнам арганзіацыю «Аль Кайда». Яна ўяўляе сабою глябальную сетку радыкальных мусульманаў, аб’яднаных супольнай нянавісьцю да Злучаных Штатаў Амэрыкі, Ізраілю і памяркоўных мусульманскіх краінаў. Паўэл заклікаў ісьлямскіх фундамэнталістаў з руху Талібан выдаць бін Ладэна.
XS
SM
MD
LG