ІСЬЛЯМАБАД. Тысячы ўцекачоў, якія бягуць з Афганістану ад голаду, засухі і пагрозы амэрыканскага ваеннага ўдару былі сёньня спыненыя на мяжы з Пакістанам. Злучаныя Штаты папрасілі Пакістан закрыць свае межы з Афганістанам з прычыны таго, што ў гэтай краіне, магчыма, знаходзіцца галоўны падазраваны ў арганізацыі тэрарыстычных нападаў Усама бін Ладэн.