Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:03 ]  Вышэйшыя навучальныя ўстановы Нямеччыны выявілі ў сьпісах сваіх былых студэнтаў удзельнікаў тэрактаў у ЗША


ГАМБУРГ. Сёньня Гамбургскі ўнівэрсытэт падцьвердзіў, што Зіяд Джара – адзін з меркаваных выкрадальнікаў пасажырскага самалёту, ужыванага для тэракту 11 верасьня, вывучаў у гэтай навучальнай установе авіяцыйную тэхніку. Джара быў на борце самалёту кампаніі “Юнайтыд Эйрлайнс”, які разьбіўся ў Пэнсыльваніі. Бонскі ўнівэрсытэт паведаміў, што ў сьпісе студэнтаў ёсьць яшчэ адзін падазраваны – Мэрван Аш-Шахі. Джара, Аш-Шахі і студэнт Гамбургскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту Мухамэд Ата летась пакінулі Нямеччыну і прыехалі ў ЗША – штат Флярыда, дзе прайшлі навучаньне ў лётнай школе.
XS
SM
MD
LG