ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл сказаў, што ён атрымаў словы падтрымкі ад Сірыі і Ірану ў справе барацьбы зь міжнародным тэрарызмам. Паводле Паўэла Іран зганіў напады ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне, але яшчэ невядома ці Іран падтрымае ваенную антатэрарыстычную акцыю ЗША. Паўэл таксама сказаў, што Сірыя выступіла з пазітыўнай заявай падтрымкі. Пра дэталі гэтай заявы не паведамляецца, але, паводле Паўэла, яна дае магчымасьць прыцягнуць Сірыю да справы змаганьня з тэрарызмам. Раней ЗША сьцьвярджалі, што Сірыя і Іран падтрымліваюць міжнародны тэрарызам.